Выход на лед стал опасен

Главное

3c345cb68bd6ef0926dd7a3c2994eb17Заўзятыя аматары зімовай рыбалкі па-ранейшаму спяшаюцца да яшчэ пакуль заледзянелых вадаёмаў, каб «ухапіць» апошні кавалачак рыбацкага шчасця. Вясной пад уздзеяннем сонечных промняў лёд пачынае хутка раставаць. Яшчэ больш разбуральнае дзеянне на яго аказвае плынь вады, якая спрыяе памяншэнню таўшчыні ледзянога покрыва знізу. Здаецца, што вясенні лёд па-ранейшаму трывалы, але ў любым месцы чалавек можа трапіць у «пастку».

Арганізацыя Асвод просіць усіх браслаўчан і гасцей раёна быць пільнымі, бо вясенні лёд не даруе свавольства. Калі зімой пад цяжарам чалавека лёд пачынае трашчаць, нібы папярэджваючы пра небяспеку, то цяпер адразу правальваецца, ператвараючыся ў ледзяную кашу.

Не трэба забываць, што ахвярамі вясенняга ледзянога палону ў вобласці штогод становіцца мноства людзей. Ёсць такія ўжо і ў гэтым сезоне.

Пачасціліся выпадкі, калі каля берага правальваліся ў палонку рыбакі-аматары і толькі дзякуючы невялікай глыбіні самастойна выбіраліся адтуль.

Віктар Мархель, старшыня раённай арганізацыі Асвод, звяртаецца да рыбакоў з папярэджаннем не выходзіць на лёд.

І самае галоўнае тое, што ў перыяд вясенняй паводкі няшчасныя выпадкі найчасцей адбываюцца з дзецьмі. Таму бацькі, настаўнікі і ўсе дарослыя павінны ўзмацніць кантроль за непаўналетнімі і пастаянна папярэджваць іх, наколькі важна захоўваць меры перасцярогі.

В связи с установившейся теплой погодой и в целях предупреждения несчастных случаев на водоемах Браславского района в весенний период 2017 года принято распоряжение Браславского районного исполнительного комитета № 45-р от 13.03.2017 г. «О запрете выхода на лед». В соответствии с документом на водоемах Браславского района выход на лед в период его интенсивного таяния и разрушения ЗАПРЕЩЕН.

■ Вольга ПАТАПОВІЧ.