Анатоль Пуйша начальнік планава-вытворчага сектара ДРБУ-142

Люди

1У Анатолія Пуйшы, начальніка планава-вытворчага сектара ДРБУ-142, вялікі аб’ём паўсядзённа выконваемай работы. Ён рыхтуе і заключае дагаворы дарожнага ўпраўлення з іншымі арганізацыямі і прадпрыемствамі, кантралюе ўмовы іх выканання. Распрацоўвае таксама ўсю праектна-каштарысную дакументацыю на правядзенне бягучых і капітальных рамонтаў. У яго абавязках і кантроль за правільнасцю прымянення будаўнічых матэрыялаў згодна з нарматыўнымі патрабаваннямі. Кіраўніцтва ДРБУ-142 адзначае, што А. Пуйша не толькі адказны спецыяліст, але і граматны прафесіянал, таму дасканала выконвае свае абавязкі. ■

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.