Пяць прычын падарыць падпіску на «Браслаўскую звязду»

Отдых

111«Браслаўская звязда» ў падарунак — гэта выдатны спосаб праявіць клопат пра родных і блізкіх людзей. Вашай увазе некалькі аргументаў на карысць таго, каб аформіць падпіску не толькі сабе, але і тым, хто вам дарагі.

АРЫГІНАЛЬНАСЦЬ

Любімая газета ў падарунак — гэта даволі незвычайны крок, які, будзьце ўпэўнены, ацэняць. Такі знак увагі будзе выгадна адрознівацца ад мноства іншых, часам да болю банальных.

ЗРУЧНАСЦЬ

Не трэба ламаць галаву наконт пошуку падарунка, які б адначасова быў карысным, прыгожым і разам з тым недарагім. Аформіць і аплаціць падпіску можна некалькімі зручнымі для вас спосабамі з абавязковым указаннем адраса і прозвішча атрымальніка.

КАРЫСЦЬ

Карысны падарунак — гэта, пагадзіцеся, бясцэнна. А ці не карысна атрымліваць двойчы ў тыдзень газету з самымі актуальнымі навінамі рэгіёну і неабходнай рэкламай?

ЗНАК УВАГІ НАДОЎГА

Падораная падпіска будзе радаваць вашых блізкіх даволі працяглы час — ад месяца да паўгода. І кожны раз, чытаючы свежы нумар, чалавек будзе ўспамінаць вас добрым словам.

ПРЫМАЛЬНЫ КОШТ

Падпіска на месяц каштуе ўсяго 4 рублі. На квартал і паўгоддзе — 12 і 24 рублі адпаведна. За гэтыя грошы газета будзе прыходзіць да адрасата рэгулярна і прама на дом.