Вытворчасць малака — асноўны паказчык гаспадарчай дзейнасці

Деньги

26_aug_vet_1_bigМіністэрства сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання падвяло вынікі работы жывёлагадоўчай галіны рэспублікі за 2016 год. За аснову эфектыўнай работы абласцей, раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў узята вытворчасць малака як асноўная крыніца фінансавых паступленняў.

Не першы год перад працаўнікамі малочнатаварных ферм рэспублікі ставілася задача надаіць ад кожнай каровы па 5 000 кілаграмаў малака. Аднак гэтая задача не выканана і ў мінулым годзе — спыніліся на 4 854 кг. Валавы надой да 2015 года павялічыўся на 1,9 % і склаў 6 762 875 тон. Пяцітысячны рубеж пераадолелі 38 раёнаў. Сярэднерэспубліканскую прадукцыйнасць перавысілі 506 сельгаспрадпрыемстваў (усяго 1 270).

Па Віцебскай вобласці ад кожнай каровы за мінулы год было надоена па 4 108 кг малака. Прыбаўка да папярэдняга — 133 кілаграмы. Валавы надой узрос на 1,4 %.

Са 118 раёнаў рэспублікі па сярэднім надоі наш размясціўся на 106 месцы (3 468 кг, +281 кг). Тры гады назад мы былі 116-мі. Валавая вытворчасць узрасла на 5,1 %.

Таварнасць прададзенай прадукцыі па рэспубліцы спынілася на адзнацы ў 89,7 %, па нашай вобласці — 89,3 %, па раёне — 91,2 %.

У лік 506-ці сельгаспрадпрыемстваў, якія пераўзышлі ўзровень па надоі малака ад каровы (4 854 кг), трапілі і 2 браслаўскія. У гэтым ганаровым табелі аб рангах СВК «Маяк Браслаўскі» заняў высокае 62 месца з надоем у 7 255 кг і прыбаўкай у 318 кілаграмаў.

Падсобная гаспадарка «Урбаны» нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» з надоем у 5 178 кг заняла 406 месца. ■

Да друку падрыхтаваў Аляксандр АЗЕВІЧ.