Прайшлі спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы «Рыбацкае шчасце»

Новости

3Не губляюць сваёй папулярнасці адкрытыя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы «Рыбацкае шчасце». Вось і ў мінулую суботу паспрачацца за званне лепшага аматара зарэгістраваліся 56 чалавек. Прычым на рыбалку прыехалі не толькі браслаўчане, а і заядлыя рыбаловы з Мёр, Наваполацка, Мінска і Даўгаўпілса. Дарэчы, я пагутарыў з адным з замежных гасцей, які назваўся Уладзімірам, і пацікавіўся, чым прывабліваюць яго і сяброў нашы спаборніцтвы.

— Па-першае, — адказаў суразмоўца, — у Браславе шмат знаёмых і сяброў, апантаных рыбалкай, і1 я прыязджаю на сустрэчы з імі. А па-другое, мне вельмі падабаецца атмасфера, якая пануе на спаборніцтвах. Браслаўскія рыбаловы-аматары ў большасці сваёй людзі прыветлівыя. Да каго б ні звярнуўся з пытаннем, у якім месцы лепш лавіць, абавязкова падкажуць, а то і запросяць садзіцца побач, калі на гэтым месцы клюе. Так набываю новых знаёмых. Сёлетнія 10спаборніцтвы можна назваць адметнымі і тым, што ўдзел у іх прынялі 6 жанчын і столькі ж дзяцей, чаго не было ў папярэднія гады. А яшчэ трэба адзначыць і тое, што асобныя гарадскія арганізацыі выставілі адразу па некалькі каманд. Ад меліяратараў, напрыклад, іх заявіліся тры.

З надвор’ем арганізатары мерапрыемства, а гэта аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РФСК «Дрывяціч» і нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», таксама падгадалі. Яно спрыяла добраму 2клёву. Праўда, шанцавала не ўсім, а самым спрактыкаваным і вопытным, хто добра ведае рэльеф дна акваторыі возера. Зразумела, былі і няўдачлівыя, аднак без рыбы на бераг не вярнуўся ніхто.

Асабіста мяне заінтрыгаваў працэс вызначэння пераможцы ў намінацыі «Самы вялікі ўлоў» (па     колькасці рыбін). Першым на яго прэтэндаваў Валерый Яфімаў з ПМС, які выцягнуў 91 7галаву. Пазней сваё лідарства абазначыў Уладзімір Аксюк з малаказавода, які абышоў папярэдняга прэтэндэнта роўна на 10 экзэмпляраў. Аднак Мікалай Матрунёнак з ЖКГ абагнаў усіх канкурэнтаў. З уловам у 127 рыбін ён і перамог ва ўзгаданай намінацыі.

Найбольш важкі ўлоў у той дзень быў у Аляксандра Купеця (4 646 8г). А сярод жанчын у гэтай намінацыі перамагла Таццяна Савіцкая (1 478 г). У намінацыі «Самая вялікая рыбіна» на перамогу прэтэндавалі ляшчы Ігара Козела і Юрыя Леўшы. Перамог апошні — яго рыбіна заважыла 1 372 г, што больш як на 100 г, чым у першага.

5Кажуць, як карабель назавеш, так ён і паплыве. Аляксандр Купець і Аляксандр Мірон сваю каманду назвалі «Рыбацкае шчасце». Пэўна, гэта і прынесла ім удачу. У камандным заліку з уловам у 8 884 г яны сталі пераможцамі.

Другое месца заняла адна з каманд ПМС у складзе Юрыя Леўшы і Валерыя Яфімава, якія на дваіх злавілі 5 254 грамы.4

Арсеній Дзмітрыеў і Мікалай Матрунёнак з ЖКГ занялі трэцяе месца з уловам у 4 326 г.

Адзінаццацігадовы Уладзімір Мялянцаў атрымаў прыз самага юнага ўдзельніка. ■

Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота аўтара.