ДРУЯ ВАЧАМІ МАСТАКОЎ

Выставки Калейдоскоп

4 Выстаўка, прысвечаная пленэру «Пачаткі», адкрылася ў музеі традыцыйнай культуры.

Летась у Друі пры касцёле Найсвяцейшай Троіцы другі раз праходзіў мастацкі пленэр «Пачаткі». Ён сабраў больш за 30 мастакоў з усёй краіны. Падчас пленэру была створана сотня карцін розных напрамкаў сучаснага жывапісу. Па дамове кожны мастак пакінуў некалькі работ у касцёле. Пэўны час яны выстаўляліся ў сценах храма, а цяпер ксёндз Сяргей Сурыновіч прывёз частку карцін у 3Браслаў.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі адбылося ў мінулую суботу. У выставачную залу ўстановы завіталі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, гараджане і мясцовыя актывісты. Пад гукі скрыпкі, на якой іграла музыкант з Друі Валянціна Казакевіч, прысутныя з цікава сцю аглядалі выстаўленыя карціны, абмяркоўвалі іх, а пасля паглядзелі відэаролік, прысвечаны друйскаму касцёлу. Выступаючы падчас адкрыцця выстаўкі, 5ксёндз Сяргей Сурыновіч распавёў пра мастакоў, работы якіх выстаўляюцца, а таксама паведаміў, што ўжо пачалася падрыхтоўка да сёлетняга пленэру. Пра цікавасць да яго з боку мастакоў сведчыць той факт, што ўжо пададзена каля сотні заяў на ўдзел. Сам жа пленэр будзе прысвечаны юбілею бе- ларускага кнігадрукавання.

Трэба адзначыць, што ў адкрыцці выстаўкі прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён з 1задавальненнем паглядзеў экспазіцыю і яшчэ раз акунуўся ў мастацкую атмасферу, бо бываў у Друі падчас працы пленэру. Як памятны знак у гонар першага наведвання музея традыцыйнай культуры яго супрацоўнікі падарылі біскупу вышыванку і тканы пояс, зробленыя рукамі браслаўскіх майстроў.

2Выстаўка будзе пэўны час працаваць у музеі традыцыйнай культуры. Паспяшайцеся яе наведаць і ўбачыць Друю вачамі лепшых мастакоў сучаснага беларускага жывапісу. ■

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.