Ірэна Журня сустракае пакупнікоў у новым магазіне адзення сэканд-хэнд

Калейдоскоп Люди

1Магазіны сэканд-хэнд сёння вельмі папулярныя. І пакупнікоў у іх заўсёды дастаткова — як людзей з невялікім даходам, так і даволі забяспечаных грамадзян. Гэта і не дзіўна, бо тут можна набыць брэндавае адзенне, ды яшчэ і па нізкай цане.

Праблема, куды дзець непатрэбныя, але добрыя рэчы, актуальная не толькі для грамадзян багатых еўрапейскіх краін. Аднак, у адрозненне ад нас, яны не складваюць іх дома ў шафах, а адносяць у спецыяльныя кантэйнеры, якія ўстаноўлены на вуліцы. Часта здараецца, што ў разрад сэканда трапляе і зусім новае адзенне, якое не прадалі.

Усе гэтыя рэчы паступаюць на склады, дзе іх дэзынфіцыруюць і сартыруюць па ступені зносу. Затым тавар адпраўляецца па краінах свету.

Не абмінуў гэты сучасны павеў і Браслаўшчыну. На сённяшні дзень у нашым горадзе працуюць каля дзесяці магазінаў, дзе прапануюць сэканд-хэнд. Як паведамілі ў РЦГіЭ, да гандлёвай кропкі такога кшталту прад’яўляюцца даволі строгія санітарныя нормы. Так, у іх абавязкова павінны быць сартыровачны пакой з вадаправодам і каналізацыяй, сцены і падлога гандлёвай залы — з мыйнага будматэрыялу, сам тавар адпрасаваны.

Усім гэтым патрабаванням адпавядае і адзін з павільёнаў на гарадскім рынку, куды і завітала аўтар гэтых радкоў. Раней яго гаспадыня Ірэна Журня прапаноўвала пакупніцам жаночую бялізну, але эканамічныя рэаліі прымусілі змяніць гандлёвы накірунак.

Невялікі магазін прыемна здзіўляе сваім шырокім асартыментам тавару і даступнымі цэнамі. Трэба адзначыць, што ў памяшканні няма таго самага “фірменнага” хімічна-затхлага паху сэканда. Тут можна знайсці моднае і разнастайнае жаночае, мужчынскае і дзіцячае адзенне брэндавых еўрапейскіх фірм, а таксама прыгожыя аксесуары. А прыветлівая гаспадыня заўсёды дапаможа пада- браць неабходную рэч.

— Мы і раней гандлявалі якасным таварам, — кажа Ірэна, — і цяпер гэтую планку зніжаць не збіраемся. Таму прапануем пакупнікам адзенне з нізкім працэнтам зносу, а бываюць і зусім новыя модныя рэчы з цэтлікамі.

Асартымент у магазіне папаўняецца 2 разы ў месяц. Дзейнічае сістэма зніжак, пастаянным пакупнікам выдаюцца скідачныя карткі. Яшчэ адзін прыемны момант: можна пакінуць свой тэлефон і канкрэтныя запатрабаванні, а калі ў асартыменце з’явяцца такія рэчы, вам абавязкова патэлефануюць. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.