Людмілы Пучкоўскай — педагога дадатковай адукацыі цэнтра дзяцей і моладзі

Люди

1З ахвотай і цікавасцю прыходзяць юныя творцы на заняткі да Людмілы Пучкоўскай — педагога дадатковай адукацыі цэнтра дзяцей і моладзі. Ва ўстанове яна працуе з 2011 года, а ў педагагічнай сферы — больш за 25 гадоў. Дзякуючы багатаму вопыту, яна ўмее знайсці агульную мову з дзецьмі любога ўзросту і зацікавіць іх дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Цяпер больш за 10 выхаванцаў прыходзяць да яе ў аб’яднанне па інтарэсах «Вясёлка», дзе пад кіраўніцтвам педагога ствараюць прыгожыя работы, удзельнічаюць з імі ў конкурсах і становяцца пераможцамі. Сярод апошніх дасягненняў выхаванцаў Людмілы Пучкоўскай — дыпломы 1 і 2 ступеней на абласным этапе выстаўкі-конкурсу «Калядная зорка». ■

Тэкст і фота Таццяны ПЯТУШКА.