Тыдзень ПРАФАРЫЕНТАЦЫІ ў СШ №1

Калейдоскоп

11Сучасная сітуацыя на рынку працы прад’яўляе да чалавека ўсё больш высокія патрабаванні. Таму ва ўстановах адукацыі раёна надаецца вялікая ўвага правядзенню прафарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў.

У мінулую суботу ў школах стартаваў тыдзень, мэта якога — пашыраць веды вучняў пра свет прафесій і фарміраваць адказныя адносіны выпускнікоў да выбару будучага шляху. Пачаўся ён фестывалем прафесій, які прайшоў на базе СШ № 1. Падчас яго правядзення адбылася сустрэча вучняў 9-х і 11-х класаў і іх бацькоў з прадстаўнікамі вышэйшых і сярэднеспецыяльных устаноў рэспублікі. Запрошаныя госці падрабязна расказалі, дзе і на каго вучаць, якія ўмовы прыёму і якія перспектывы дае тая ці іншая спецыяльнасць іх установы. Выступленні суправаджаліся відэапрэзентацыямі. А навучэнцы Відзаўскага каледжа да таго ж паказалі майстар-класы па ўпрыгожванні пернікаў і сервіроўцы святочнага стала.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара