Сярод лепшых славутасцей і экскурсійных маршрутаў

Калейдоскоп Отдых

afedb14da7e7b7932a8dbe5928fef49dНацыянальнае агенцтва па турызме з пачатку года запусціла новы турыстычны партал Беларусі http://belarus.travel. Значнае месца ў ім адведзена і Браслаўшчыне.

Партал скіраваны на тое, каб любы чалавек з нашай ці замежнай краіны мог з дапамогай сайта спланаваць сваё падарожжа па Беларусі, скласці ўласны маршрут па розных рэгіёнах, даведацца пра ўнікальныя славутыя мясціны і экскурсіі па іх. “Краіна прыемнага здзіўлення, нечаканых адкрыццяў і цёплых успамінаў”, — такім слоганам партал сустракае кожнага віртуальнага наведвальніка. Трэба адзначыць, што Браслаўшчына трапіла ў пералік турыстычных месц, якія варта наведаць. Так, браслаўскія азёры прадстаўлены ў топе 7 прыродных славутасцей, у якім, дарэчы, адзначаны Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі біясферны запаведнік, балота Ельня ў суседняй Мёршчыне і інш. Акрамя таго, бабровае сафары, якое прапаноўвае нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, трапіла ў пералік унікальных экскурсій па Беларусі. Пагадзіцеся, прыемна бачыць родныя мясціны на галоўным турыстычным партале, а яшчэ прыемней разу- мець, што пра іх прыгажосць могуць даведацца людзі з розных куткоў свету. ■

Алена НАБЕЕВА