ЯК І ЧЫМ ПАДКАРМІЦЬ ПТУШАК ЗІМОЙ

Главное

907 (Small)

Наступілі маразы — час падкормкі зімуючых птушак. Для гэтага за акном, у парку ці садзе трэба вывесіць кармушкі. Самыя простыя можна зрабіць за некалькі хвілін з падручных матэрыялаў: пластыкавых бутэлек, папяровых пакетаў з-пад соку ці малака. Ды і драўляныя кармушкі з дахам не надта складаныя ў вырабе. Галоўнае — забяспечыць захаванасць корму ад вільгаці і ветру.

Самы ўніверсальны корм для зімуючых птушак — гэта насенне сланечніка. Яно не павінна быць смажаным ці салёным. Семкамі з задавальненнем сілкуюцца сініцы, вераб’і, попаўзні і іншыя птушкі. У кармушку можна насыпаць любое зерне, толькі проса не рэкамендуецца спе- цыялістамі-арнітолагамі. Для сініц — асноўных наведвальнікаў «птушыных сталовых» — выкладваюць тварог, зваранае ўкрутую яйка. Ахвотна ядуць такі корм і іншыя. Добра таксама падвешваць кавалачкі сырога несалёнага сала.

[file-name]_383 (Small)Можна нарыхтоўваць корм і загадзя: гарбузовыя, кавуновыя семкі, насенне-крылаткі клёну, шышкі іглічных дрэў. Сушаныя ягады рабіны, каліны прыцягваюць драздоў-рабіннікаў, амялушак і нават снегіроў. Зацікаўленыя семкамі і шышкамі, у кармушкі, вывешаныя на дрэвы, могуць зазірнуць і вавёркі.

Вадаплаўных птушак (звычайна гэта дзікія качкі) кормяць кавалачкамі белага хлеба ці камбікормам прама ў вадзе. Даваць корм на сушы ім непажадана.

Не варта карміць птушак сапсаваным, засохлым кормам, а таксама чорным хлебам. Асабліва важна, каб корм у кармушцы знаходзіўся падчас моцных маразоў, непагадзі, галалёду, моцнага снегападу — калі птушкі асабліва слабыя. Вырабляць і вывешваць кармушкі, карміць птушак пажадана разам з дзецьмі. Гэты занятак прыносіць не толькі карысць жывой прыродзе, але і з’яўляецца выдатным выхаваўчым сродкам. ■

C

Інфармацыя з адкрытых крыніц.