ЗДАБЫЧА МАТЫЛЯ ПА ПРАВІЛАХ

Спрашивайте-отвечаем

Motyl-dlja-rybalki.-Dobycha-i-hranenie7

З пачаткам сёлетняга ледаставу ўпершыню пачаў хадзіць на зімовую рыбалку. Аднак матыль, якім гандлююць у спецыялізаваных магазінах, мне не падабаецца. Мыю сам. Прашу нашу газету патлумачыць правілы здабычы гэтай нажыўкі, бо вельмі не хочацца трапіць у лік парушальнікаў правілаў рыбалоўства.

Мар’ян, г. Браслаў

Як расказаў «Браслаўскай звяздзе» намеснік начальніка міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Жураўскі, вылаў усіх водных арганізмаў рэгламентуецца правіламі здабычы, нарыхтоўкі і закупу дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства.

Для асабістых мэт грамадзянам дазволена здабыча лічынак хіранамід (матыля) не больш за 100 грамаў у суткі на чалавека. Для гэтага можна выкарыстоўваць сачкі і рамкі любых мадыфікацый. Забарона на лоўлю ў нашай вобласці ўстаноўлена толькі з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Ва ўвесь астатні перыяд здабываць матыля дазволена на ўсіх без выключэння вадаёмах раёна. ■