МАЛАДЫ, АДКАЗНЫ І ДЫСЦЫПЛІНАВАНЫ

Люди

IMG_0453 (Mobile)

У трактарыста 5-га разраду ДЭУ-34 Алега Рагоўскага цяпер вельмі напружаная пара. На трактары з бульдозерным адвалам ён ачышчае ад снегу дарогі рэспубліканскага значэння, з’езды, аўтобусныя прыпынкі. Акрамя таго, за ім замацавана і прычапная ўстаноўка для ямкавага рамонту дарожнага палатна ў зімовы перыяд. Даручаная яму тэхніка заўжды мае ўзорны выгляд і знаходзіцца ў тэхнічна спраўным стане. Па словах галоўнага інжынера арганізацыі Анатоля Літвінкі, вытворчыя заданні адказны і дысцыплінаваны Алег выконвае якасна і ў акрэсленыя тэрміны, прычым пры неабходнасці як днём, так і ноччу. ■

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.