Навагодняе прадстаўленне для Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК

Акции, конкурсы, выступления

%d0%b5%d0%bdУсмешкі, добры настрой і сюрпрызы падарылі артысты СШ № 2 падчас навагодняга прадстаўлення дзецям супрацоўнікаў Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК.

Разам з Завеяй хлопчыкі і дзяўчынкі выратавалі Дзеда Мароза, Снягурку і Пеўніка з чароўнага палону Цыганкі і Пірата. А потым усе весяліліся, вадзілі карагоды, гулялі і расказвалі %d0%b0%d0%bdвершы. Многія дзеці прыйшлі на свята ў прыгожых казачных касцюмах. У канцы мерапрыемства кожны маленькі ўдзельнік атрымаў падарунак ад Дзеда Мароза.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара