Я з медыцынскай сям’і

Калейдоскоп

img_0060Я з медыцынскай сям’і. Пад такой назвай конкурс малюнкаў, які арганізаваў прафкам ЦРБ, прайшоў сярод дзяцей медработнікаў установы аховы здароўя.

Са шчырай любоўю маленькія мастакі малявалі сваіх матуль і татаў, якія лечаць людзей. А падчас забаўляльнага цікавага мерапрыемства вясёлыя клоўны ўручылі ўсім удзельнікам наборы для малявання. Пасля гэтага хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі за святочны стол, дзе яны з задавальненнем частаваліся саладосцямі, фруктамі і напіткамі.

Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.