Прынеслі радасць дзецям

Калейдоскоп

00996Напярэдадні самага доўгачаканага свята — Новага года — прафсаюзныя аб’яднанні арганізацый раёна імкнуцца павіншаваць сваіх работнікаў з надыходзячым святам і па магчымасці ўручыць падарункі іх дзецям.00997 Так, на працягу некалькіх дзён Дзед Мароз і Снягурка ДП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” стукаліся ў хаты калег і дарылі ўсім святочны настрой і радасць.

Казачныя персанажы завіталі ў госці ў шматдзетныя сем’і, сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, а таксама да тых, хто па якой-небудзь прычыне не змог трапіць на 00995ранішнік, арганізаваны прадпрыемствам, і ўручылі ў сукупнасці амаль 130 падарункаў дзеткам.

У кожным доме Дзеда Мароза і яго ўнучку сустракалі з радасцю і ўсмешкай. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем расказвалі Дзядулю вершы, спявалі песенькі, і кожны, карыстаючыся момантам, загадваў сваё самае запаветнае жаданне. Дык няхай усе яны абавязкова збудуцца!

■ Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ