Пераможца з Браслаўшчыны Дзмітрый Іваноў

Здоровье Люди

0099Абласная спартакіяда ДЮСШ па лёгкай атлетыцы адбылася 9 — 11 снежня ў Віцебску. Перамогу ў бегу на дыстанцыях 800 і 1 500 метраў святкаваў прадстаўнік Браслаўшчыны Дзмітрый Іваноў. Цяпер хлопец рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

яць у прызёры спартыўных мерапрыемстваў. Выхаванец Браслаўскай ДЮСШ, цяпер ён вучыцца ў Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Прыязджае дадому не так часта, як хацелася б, але гэта зразумела, бо, калі прагнеш дабіцца поспеху ў задуманым, неабходна шмат трэніравацца.

— Займацца лёгкай атлетыкай я пачаў у 7 класе. Мяне заўважыў трэнер Браслаўскай ДЮСШ Часлаў Багдановіч і запрасіў на трэніроўкі, — кажа хлопец. — З гэтага запрашэння ўсё і пачалося: заняткі ў спартшколе, спаборніцтвы і запрашэнне на вучобу ў вучылішча.

Вядома, напачатку было складана, ды і цяпер не лягчэй. Зборы, спаборніцтвы, трэніроўкі неабходна спалучаць з вучобай. Але, па прызнанні хлопца, яму падабаецца такі стыль жыцця і ён марыць дабівацца высокіх вынікаў у спорце. Што ж, павіншуем маладога спартсмена з чарговай перамогай, пажадаем яму дасягаць новых спартыўных вяршынь і ставіць асабістыя рэкорды.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.