Ветурач ААТ “Агравідзы” Віктар Сінкевіч

Люди

45Ветурач ААТ “Агравідзы” Віктар Сінкевіч працуе на малочнатаварным комплексе “Відзы-Лаўчынскія” з пачатку яго адкрыцця, а ўвогуле ў гаспадарцы — 35 гадоў. Тутэйшы жыхар, ён не шукаў шчасця дзесьці далёка ад родных мясцін, а з маладосці звязаў свой лёс з сельскай гаспадаркай. Пасля заканчэння Ільянскага тэхнікума адслужыў у арміі і ўсё працоўнае жыццё прысвяціў ветэрынарнай справе. На комплексе ён лечыць гінекалагічна хворых кароў, а ад своечасовасці граматнага лячэння вельмі залежыць павышэнне прадукцыйнасці і аднаўленне дойнага статка.

■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.