Чым заняць сябе зімой, калі ты браслаўчанін

Калейдоскоп Отдых

Многія лічаць, што зімой куды менш спраў і забаў, чым цёплай парой года. Аднак гэта не зусім так. Зімовыя дні — выдатная магчымасць правесці свой вольны час з карысцю. Галоўнае — правільна зрабіць выбар.

НАВЕДАЦЬ ВЫСТАЎКУ ЦІ КАНЦЭРТ

igra2Тэлевізар і камп’ютар настолькі трывала ўвайшлі ў жыццё сучаснага чалавека, што віртуальнае жыццё пачынае пераважаць над рэальным. А тым часам наўкол адбываецца шмат цікавых падзей, нават на мясцовым узроўні. Успомніце, калі вы апошні раз хадзілі на канцэрт ці ў музей? А між іншым, работнікі культуры імкнуцца разнастаіць наш вольны час і арганізоўваюць забаўляльныя мерапрыемствы і канцэрты да розных свят. Напрыклад, нядаўна ў РЦК адбыўся канцэрт мясцовай групы ‘‘С-4’’. Несумненна, што хутка работнікі культуры запросяць на якое-небудзь навагодняе мерапрыемства. Чаму б не схадзіць і не правесці час у добрай кампаніі?

Больш за 20 тысяч экспанатаў знаходзіцца ў фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, і там, акрамя пастаянных экспазіцый, перыядычна ладзяцца новыя выстаўкі, на якіх можна шмат даведацца пра гісторыю роднага краю. Наведаць музей традыцыйнай культуры і гісторыка-краязнаўчы можна ў любы дзень, акрамя панядзелка. Асабліва карысна рабіць гэта з дзецьмі ці ўнукамі, каб прабудзіць у іх пачуццё беражлівых адносін да сваёй гісторыі.

ЗАНЯЦЦА СПОРТАМ

16415_largeСпорт, па меркаванні псіхолагаў, добры спосаб падняць сабе настрой. Як вядома, заняткі ім падаўжаюць жыццё, добра ўплываюць на самаадчуванне, павялічваюць самаацэнку, паляпшаюць фігуру і г. д. Валейбол, футбол, бокс, настольны тэніс, усходнія адзінаборствы, аэробіка, пілатэс, зумба, скан- дынаўская хада — у нас ёсць што выбраць у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і ўзростам. Акрамя таго, зіма —726_large магчымасць успомніць традыцыйныя зімовыя віды спорту. Напрыклад, катанне на лыжах, каньках ці гульню ў хакей. Дарэчы, нават калі ў вас няма неабходнага рыштунку, то яго можна ўзяць напракат. Як паведамілі ў РФСК “Дрывяціч”, пункт пракату працуе.

АТРЫМАЦЬ НОВЫЯ ВЕДЫ

Калі ў цёплую пару года з-за хатніх клопатаў не хапае часу на самаадукацыю, то доўгія зімовыя i-4вечары — самы час заняцца вывучэннем замежнай мовы, новага віду рукадзелля, атрымаць навыкі ігры на музычным інструменце і інш. Памятайце, ніколі не позна асвоіць нязвыклую сферу. Вядома ж, можна рабіць гэта самастойна, набыўшы адпаведныя кнігі ці часопісы, а можна — у кампаніі прафесіяналаў і аднадумцаў. Тым больш што ва ўстановах адукацыі і культуры адкрыты гурткі як для дзяцей, так і для дарослых.

Зімой нам так не хапае цяпла, сонца і яркіх колераў. Разам з надвор’ем псуецца настрой, пачынаецца хандра, аднак у вашых сілах зрабіць так, каб на сум проста не засталося часу!

■ Алена НАБЕЕВА.