Рабочы візіт першага намесніка начальніка абласнога ўпраўлення МНС на Браслаўшчыну

Калейдоскоп Новости

1 Напрыканцы лістапада з рабочым візітам у наш раён завітаў першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Панцюхоў. Яго прыезд на Браслаўшчыну быў насычаны мерапрыемствамі.

Спачатку Д. Панцюхоў пазнаёміўся з калектывам Браслаўскага РАНС, умовамі службы, пацікавіўся поспехамі браслаўскіх выратавальнікаў у барацьбе з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі, не абмінуў ён увагай і прафілактычную работу, што праводзіцца з насельніцтвам.2

Візіт у наш раён кіраўніцтва абласнога МНС працягнула сустрэчай з супрацоўнікамі НП “Браслаўскія азёры”. Больш за гадзіну Д. Панцюхоў вёў дыялог з работнікамі арганізацыі на тэму агульных пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі. Закрануў ён такія тэмы, як выкарыстанне апавяшчальнікаў, 3зімовая рыбалка, пакіданне дзяцей без нагляду, асабліва спыніўся на пытаннях бяспекі падчас будучых навагодніх святаў. А пазней прапанаваў аўдыторыі паглядзець павучальныя відэафільмы “Паводзіны на лёдзе” і “Недзіцячыя гульні”. Пазнаёмілі выратавальнікі супрацоўнікаў нацпарка і з новым мабільным дадаткам “МНС Беларусі. Дапамога побач”, растлумачылі, для чаго ён патрэбны і як ім карыстацца.

Напрыканцы сустрэчы кіраўніцтва абласнога ўпраўлення МНС і супрацоўнікі нацыянальнага парка 4паназіралі за вучэннямі. Згодна з іх легендай, адбылося ўзгаранне драўляных паддонаў. Імгненна на выклік прыехалі пажарныя разлікі, аператыўна спрацавалі і ліквідавалі пажар. Пазней супрацоўнікі нацпарка паказалі, наколькі добра ведаюць асновы пажарнай бяспекі і могуць ліквідаваць невялікае ўзгаранне самі. На справе яны даказалі, што ўмеюць абыходзіцца з вогнетушыцелем і ведаюць, чым спыніць полымя. За гэта атрымалі станоўчую адзнаку ад Дзмітрыя Панцюхова. Увогуле ж ён застаўся задаволены візітам на Браслаўшчыну.

■ Таццяна ПЯТУШКА.

Фота аўтара.