Індывідуальныя прадпрымальнікі прыпаднеслі сюрпрыз

Акции, конкурсы, выступления Власть и общество

123Добрыя справы не застаюцца незаўважанымі: яны, як маякі, свецяць тым, хто чакае дапамогі. Аказваючы яе, чалавек дорыць не проста матэрыяльныя каштоўнасці, а дае радасць і надзею. Такую радасць падарылі індывідуальныя прадпрымальнікі гарадскога рынку падапечным аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання ТЦСАН.

Для ўдзелу ў конкурсе “Social Weekend 8” узнікла ідэя арганізаваць студыю творчага развіцця “Art-мазаіка”, дзе будуць займацца людзі з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі. Для ўвасаблення гэтай ідэі неабходна было набыць якасную швейную машынку і матэрыялы. На жаль, выйграць у конкурсе не атрымалася, але на нашу просьбу падтрымаць адгукнуліся ініцыятыўныя людзі з добрымі сэрцамі, якія падарылі наведвальнікам ТЦСАН патрэбную і дарагую рэч —прафесійную швейную машынку і прылады для шыцця.

Мы шчыра дзякуем ім за праяўленую міласэрнасць і чулыя адносіны да людзей, якім патрэбна дапамога! Вашы гарачыя сэрцы, велікадушнасць, спагадлівасць і дабрыня робяць жыццё ярчэйшым і даюць веру ў лепшае. ■

Ірына МАКСІМОВІЧ, загадчык аддзялення

дзённага знаходжання для інвалідаўю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *