Ці можна нарыхтоўваць венікі для лазні і мётлы на тэрыторыі НП

Калейдоскоп Спрашивайте-отвечаем

102760_or1-1Цікава, ці можна нарыхтоўваць на тэрыторыі нацыянальнага парка венікі для лазні і мётлы для ўласных патрэб? Куды варта звяртацца?

Віктар, г. Браслаў.

Як растлумачыў галоўны ляснічы нацыянальнага парка ‘‘Браслаўскія азёры’’ Уладзіслаў Цецяронак, нарыхтоўваць венікі для лазні і мётлы на тэрыторыі нацыянальнага парка можна. Аднак рабіць гэта трэба па правілах. Для атрымання дазволу на нарыхтоўку гараджанам варта звяртацца ў адміністрацыйны будынак нацпарка па вул. Дачнай, 1, а жыхарам сельскай мясцовасці — у лясніцтвы па месцы іх пражывання. Ляснічыя растлумачаць, дзе праводзяцца высечкі ліставых парод дрэў і дзе можна ажыццяўляць працэдуру нарыхтоўкі. Дарэчы, робіцца гэта бясплатна, а вось калі адправіцца ў лес самастойна, то можна атрымаць штраф да 20 базавых велічынь.

На дадзены момант нацыянальны парк не займаецца рэалізацыяй венікаў для лазні. Аднак у сезон можна пакінуць сваю заяўку. Так, адзін экзэмпляр абыдзецца ў 0,85 руб (плюс падатак на дабаўленую вартасць). Да таго ж нацпарк прымае заяўкі і на выраб мёцел. ■

1 комментарий для “Ці можна нарыхтоўваць венікі для лазні і мётлы на тэрыторыі НП

  1. Вот спасибо! Если бы не нацпарк не одной березки бы в районе не осталось.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *