СТАНОЎЧЫ ВОПЫТ АДЗНАЧАНЫ НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ УЗРОЎНІ

Калейдоскоп

21_vladyka-veniamin_nagrazhdenie-na-kruglom-stole_13-150x150Педагагічны калектыў Відзаўскага каледжа надае шмат увагі патрыятычнаму і духоўнаму выхаванню сваіх навучэнцаў. Нямала гэтаму садзейнічае і цеснае супрацоўніцтва з настаяцелем мясцовай царквы айцом Ігарам Чачуковічам.

Разам з праваслаўным свяшчэннаслужыцелем ваўстанове адукацыі ладзяцца сустрэчы і гутаркі, падчас якіх айцец Ігар вучыць моладзь дабрыні, спагадзе, а таксама супрацьстаяць шкодным звычкам, не ступіць на сцяжынку беззаконнасці.

Свой разнапланавы вопыт дзейнасці ў гэтым накірунку педагогі каледжа прадставілі на абласны конкурс “Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання”, дзе сталі пераможцамі. Таму далей работа відзаўчан была накіравана на рэспубліканскі этап конкурсу.

Як паведаміла намеснік дырэктара каледжа па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ніна Лапкоўская, падвядзенне вынікаў праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках ІV Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”.

Рэспубліканскае журы высока ацаніла работу Відзаўскага каледжа і ў намінацыі “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях” адзначыла падзякай Сінода Беларускага праваслаўнага экзархату.

■ Алена ПЯТУШКА.