ЯК ЗАХАВАЕМ, ТАК І ПАЕДЗЕМ

Деньги

1383651965_shПаставіць да першага лістапада парк збожжаўборачных камбайнаў на зімовае захоўванне — такая задача пастаўлена перад інжынернай службай сельгаспрадпрыемстваў раёна. На першым этапе агрэгаты трэба вычысціць ад пажніўных рэшткаў, вымыць і размясціць на стаянках. Затым правесці герметызацыю, кансервацыю, разгрузіць колы.

Як вядуцца гэтыя работы на месцах, карэспандэнту газеты Аляксандру Азевічу расказаў начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду Леанід Заяц.

— Нельга сказаць, што пастаноўка камбайнаў вядзецца з рук вон дрэнна, аднак і здавальняючай яе таксама не лічу. У нашых інжынераў, кіраўнікоў, за выключэннем дзвюх-трох гаспадарак, не выпрацаваны сістэмны падыход да гэтай кампаніі. У якасці станоўчага прыкладу прывяду арганізацыю справы ў ААТ ‘‘Агравідзы’’. Там камбайнера на 3 дні вызваляюць ад іншых работ, за гэты час ён павінен правесці ўсе неабходныя аперацыі і здаць інжынернай службе пастаўлены па ўсіх тэхнічных параметрах агрэгат на захоўванне. За гэтыя дні механізатар атрымлівае паўнацэнную зарплату. Не паспеў укласціся ў вызначаны тэрмін (а ён абсалютна рэальны) — заканчвай чыстку, мыццё, кансервацыю ў нерабочы час. Сістэма працуе выдатна.

Прыкладна такія і іншыя эфектыўныя падыходы напрацаваны ў ‘‘Маяку Браслаўскім’’, ‘‘Друйскім’’, ‘‘Слабодцы-агра’’, чаго не скажаш пра астатніх.

Напрыклад, у КУСП ‘‘Браслаўскі’’ збожжавыя і зернебабовыя культуры малацілі трыма камбайнамі. Ніводзін з іх яшчэ не пастаўлены на захоўванне. Кажуць, што не абмалочаны яшчэ насеннікі канюшыны. Але з гэтай работай можна ўправіцца адным агрэгатам, астатнія рыхтаваць да зімоўкі. Тым больш што дызпаліва гаспадарка не мае і адзін камбайн заправіць. Дык чаму не мыць два другія?

Неапраўдана зацягваюць з пастаноўкай камбайнаў у ‘‘Альшанцы’’, ‘‘Новай Гвардыі’’, ‘‘Відзаўскім’’. А між іншым, ніхто не дасць гарантыі, што праз тыдзень не замарозіць. У такім выпадку вымыць агрэгаты будзе нерэальна. Таму не варта зацягваць работу, прыдумваючы розныя адгаворкі, а арганізаваць яе належным чынам, не адкладваючы на потым. ■