НОВЫЯ ФАРБЫ ВОСЕНЬСКАГА КІРМАШУ

Новости

3 Штогод асвятляючы на старонках газеты правядзенне сельскагаспадарчага кірмашу, заўважыў, што ў папярэднія 2-3 гады ён неяк страчваў сваю актуальнасць. Прычын таму некалькі.

Па-першае, па вядомых абставінах гараджане перасталі гадаваць свіней, адпаведна, да мінімуму ўпаў попыт на збожжа.

Па-другое, цяпер у магазінах круглы год можна купіць любую гародніну, таму многія перасталі рабіць запасы яе на ўсю зіму.5

У сваю чаргу сельгаспрадпрыемствы і іншыя ўдзельнікі кірмашу паступова мянялі свой асартымент, запаўняючы прылаўкі іншай прадукцыяй, такім чынам прывабліваючы пакупнікоў. Апошнім сталі прапаноўваць больш мяса, паўфабрыкатаў, субпрадукты, мёд, сыры і тварог дамашняга прыгатавання. І на восеньскі распродаж у Леснічоўку зноў пацягнуліся людзі, чым і адзначылася суботняе мерапрыемства.

Не ведаю чаму, але сёлета запатрабаваным зноў стала зерне. Напрыклад, як расказваў дырэктар ААТ ‘‘Слабодка-агра’’ Аляксандр Дзегцяроў, машыну ячменю і пшаніцы яны распрадалі літаральна 9 за паўгадзіны. У галоўнага агранома КУСП ‘‘Відзаўскі’’ Аліны Зайкоўскай, якая гандлявала сама, па тоне гэтых культур разабралі за 45 мінут. Ужо пасля дзевяці гадзін да мяне падыходзілі браслаўчане і пыталіся, дзе можна набыць ячмень. Недахоп зерня хутка ліквідаваў каапнарыхтпрам: падвезлі яшчэ адзін грузавік. Трэба адзначыць, што па аб’ёмах і асартыменце пастаўляемай на восеньскі кірмаш гародніны гэтая арганізацыя лідарства не саступае. Удзел у мерапрыемстве школ раёна ўносіць свой непаўторны каларыт і антураж. 8Зразумела, па асартыменце тавараў навучальныя ўстановы не канкурэнты сельгаспрадпрыемствам, затое ўмеюць прывабіць пакупнікоў прыгожа, з густам аформленымі гандлёвымі месцамі. Увогуле, адзначу, што гаспадаркі, прадпрыемствы і арганізацыі пачалі больш увагі ўдзяляць афармленню сваіх прылаўкаў, прывабліваць пакупнікоў іншым чынам. Напрыклад, дзяўчаты з Браслаўскага філіялу 6Глыбоцкага МКК запрашалі пачаставацца сырным фандзю. Гэта разагрэтыя ў белым віне тры гатункі тлу- стых сыроў з дабаўленнем спецый. Я пасмакаваў: рэч спецыфічная.

У мінулыя гады ААТ ‘‘Агравідзы’’ прысылала свой мікрааўтобус з мясам. Прадукцыю ў баку ад гандлёвых радоў распрадавалі і з’язджалі. Сёлета ж гандлёвае месца акцыянернага таварыства выдзялялася сярод іншых сваім афармленнем.

Як заўжды, на вышыні быў і Відзаўскі каледж, у кутку ‘‘Рог багацця’’ можна было нават пачаставацца гарачымі дранікамі. Такую ж страву прапаноўвалі і работнікі аб’яднання грамадскага 4              2харчавання.

Не пакінулі лесапарк без пакупак і тыя, хто любіць прысмакі каўбаснага цэха СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’. Пакупнікоў прываблівала яшчэ тое, што цэны на мясную прадукцыю былі зніжаны.

Новы каларыт кірмашу прыдала і канцэртна-гульнявая праграма ансамбля ‘‘Вярба’’ Дрысвяцкага 1СДК.

Пра тое, што сёлетні восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш быў значна багацейшым за папярэднія, 10гаварылі мне і непасрэдныя яго ўдзельнікі.

Уладзімір САЙКОЎСКІ, галоўны аграном ААТ ‘‘Мяжаны’’: — Мы прывезлі на продаж жывых трусоў, іх свежае і вэнджанае мяса, зерне, фарш, тварожныя вырабы. Прадалі 12 звяркоў і амаль усю прадукцыю. Заўважыў, што сёлета пакупнікі былі менш пераборлівымі, чым у мінулыя гады. Лічу, прыехалі не дарма.

Надзея ЯНОВІЧ, інспектар па кадрах ААТ ‘‘Друйскі’’: — Асартымент прадаваемай прадукцыі налічваў 19 найменняў. Акрамя традыцыйнага зерня і насення шматгадовых траў, прадалі мяса двух быкоў і шасці баранаў, 6 тушак качак, лівер. Гандаль ішоў вельмі бойка.

Людміла БАБЕНКА, в. а. старшыні праўлення райспажыўсаюза: — Капуста, морква, буракі, цыбуля, бульба, яблыкі, зерне, мясныя паўфабрыкаты — далёка не поўны пералік таго, што прапанавалі пакупнікам. Адразу адзначу, што сёлета попыт быў значна вышэйшы, чым у папярэднія гады. Дарэчы, карыстаючыся момантам, хачу паведаміць браслаўчанам, што ў наступную суботу, 22 кастрычніка, ля магазіна ‘‘Мэбля Пінскдрэў’’ (вул. Кастрычніка) мы арганізуем продаж сельгаспрадукцыі, цэны ў параўнанні з сённяшнімі не зменяцца.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.