Наш калектыў «На панадворку» ў сталіцы

Акции, конкурсы, выступления

yqfeqhbqgmsПрафесійнае майстэрства народнага ансамбля песні “На панадворку” РЦК вядома далёка за межамі нашага рэгіёну, таму не дзіўна, што самабытны калектыў запрашаюць на разнастайныя мерапрыемствы абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.

Вось і ў канцы верасня браслаўскія артысты з годнасцю прадставілі Віцебшчыну на традыцыйным восеньскім сельскагаспадарчым кірмашы выхаднога дня ў Мінску.

Як адзначыла кіраўнік калектыву Марына Шыркевіч, яны выступілі з дзвюхгадзінным канцэртам lyhfg3ps1xcна вялікай пляцоўцы каля “Чыжоўка-арэны”. Праграма выступлення была вельмі насычанай і цікавай. У выкананні ўдзельнікаў ансамбля гучалі народныя і эстрадныя песні, якія краналі слухачоў рознага ўзросту. Многія з іх падпявалі нашым артыстам, мужчыны запрашалі прыгажунь-браслаўчанак танцаваць.

Шчыра дзякавалі патрабавальныя жыхары сталіцы нашым артыстам за іх душэўныя спевы і святочны настрой.

■ Алена ПЯТУШКА.