Сагрэлі сэрцы песняй і словам

Калейдоскоп Отдых

1Па-сямейнаму цёплае і шчырае мерапрыемства, прысвечанае дням пажылых людзей і педагогаў, прайшло ў дзіцячым садзе № 3.

На святочны “агеньчык”, арганізаваны прафоргам установы Наталляй Пяскарскай, у актавай зале сабраліся работнікі і ветэраны сада, якія прысвяцілі сябе выхаванню маленькіх гарэз.

Творчы калектыў установы падрыхтаваў цікавую праграму з песнямі, вершамі і павіншаваў сваіх сённяшніх і былых калег.

Першыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, пажаданні здароўя і попехаў у рабоце прагучалі ад загадчыка сада Вольгі Шымуковіч. Трэба адзначыць, што сёлета споўнілася 30 гадоў, як у гэтай установе ўпершыню зазвінелі вясёлыя дзіцячыя галасы. Як усё пачыналася, прыгадала першая загадчыца Галіна Раманенка.

Усё сваё прафесійнае жыццё выхавальнікі дзіцячых садоў прыкладаюць намаганні, каб у гульнявой форме вучыць і выхоўваць дзетак. Таму не дзіўна, што вечар прайшоў радасна, ва ўтульнай атмасферы. Гучала шмат вясёлых песень, а гумарыстычныя сцэнкі выклікалі шчырыя ўсмешкі ў гледачоў.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара.

  • На начало 2016 года в Беларуси проживало 1 955,5 тыс. пожилых граждан, или почти каждый пятый житель республики. В городах и поселках городского типа республики численность населения в возрасте 60 лет и старше составляла 1 360,8 тыс. человек, в сельских населенных пунктах — 594,7 тыс., сообщает Белстат. За последние десять лет численность лиц пожилого возраста в целом по республике увеличилась на 190,1 тыс. человек, или на 10,8 %. Женщины в общей численности пожилых людей составляли 65 % (1 267,3 тыс.), мужчины — 35 % (688,2 тыс.). На начало 2016 года на 1 000 пожилых мужчин приходилась 1 841 пожилая женщина, при этом в городских поселениях —1 834, в сельских населенных пунктах — 1 859 женщин.