Святочны ‘‘агеньчык’’ у Гірэйшах

Калейдоскоп Отдых

2На мінулым тыдні, напярэдадні Дня пажылых людзей, ва ўстановах і арганізацыях Браслаўшчыны прайшоў шэраг душэўных і пяшчотных мерапрыемстваў, аб’яднаных адной тэмай — выказаць словы падзякі і павагі старэйшаму пакаленню.

Шмат гадоў не пакідае без увагі ў гэтыя святочныя дні сваіх былых супрацоўнікаў адміністрацыя Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК. Вось і сёлета адказная за ідэалагічную работу прадпрыемства Святлана Усава з падарункамі завітала да іх у госці, пажадала моцнага здароўя і дабрабыту. Харчовыя наборы атрымалі 37 былых сыраробаў Браслава і Відзаў. Несумненна, сталыя людзі былі вельмі задаволены ўвагай і клопатам з боку прадпрыемства.1

сабраў пастаянных наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры ТЦСАН. І як заўсёды, яго супрацоўнікі Марына Пажарская і Іна Туравец падрыхтавалі для сваіх падапечных цікавую забаўляльную праграму.

Традыцыйным вясёлым канцэртам супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і валан- цёрская група “Клопат”, створаная пры гэтым аддзяленні, сагрэлі далоні і сэрцы насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для адзінокіх састарэлых людзей і інвалідаў у Барунах. Слёзы радасці выступалі на вачах у бабуль і дзядуляў падчас выступлення браслаўскіх артыстаў, з вялікім задавальненнем яны спявалі любімыя песні.

Нямала цікавых мерапрыемстваў падрыхтавалі і работнікі культуры. Так, аўтак лу б пад кіраўніцтвам Рэгіны Балтруковіч разам з акампаніятарам Аляксандрам Арлоўскім наведаўся ў аддаленыя вёсачкі раёна. Шчырымі апладысментамі віталі пажылыя вяскоўцы мастацкія нумары гасцей з горада, а самыя няўседлівыя нават пускаліся ў пляс.

Чарговае пасяджэнне клуба “Сустрэча” пры цэнтральнай бібліятэцы таксама было прымеркавана дню людзей “залатога” ўзросту. Супрацоўнікі храма кніг падрыхтавалі для іх вечар адпачынку пад назвай “Узрост жыццю не перашкода”. Ніхто не застаўся без цёплага слова. Гучалі віншаванні, вершы пра восень, каханне, сямейныя адносіны.

Таксама для паважаных чытачоў на абанеменце была аформлена выстава “Непаўторная кніга жыцця”, дзе прадстаўлена літаратура адпаведнай тэматыкі.

У нядзелю ў РЦК прайшла канцэртная праграма “Услаўляем мудрасць і маладосць душы”, на якую запрасілі ўсіх жадаючых. Браслаўскія артысты, педагогі і выхаванцы ЦДіМ і дзіцячай школы мастацтваў радавалі слухачоў музыкай, цудоўнымі спевамі, жартамі і падарылі ім радасны, святочны настрой.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара