ПАПРЫГАЖЭЛА ТЭРЫТОРЫЯ МАНАСТЫРА

Новости

1 Навядзенне парадку на зямлі — адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці мясцовай улады. Таму ў нашым раёне праводзіцца актыўная работа па добраўпарадкаванні. Прыемна бачыць, як змяняюцца і прыгажэюць сельскія населеныя пункты, радуюць вока чыстыя і дагледжаныя вуліцы Браслава.

Адзін за адным распрацоўваюцца праекты па добраўпарадкаванні, а ў іх рэалізацыі адпаведным службам нярэдка дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі раёна, асобныя 2неабыякавыя браслаўчане. Вось і ў пачатку верасня яшчэ адзін вынік сумеснай працы ўпрыгожыў вуліцу Савецкую. Велічная металічная арка, што ўзвышаецца на каменных слупах, адразу прыцягвае ўвагу і адзначае пачатак дарогі да Свята-Панцеляймонаўскага жаночага манастыра. Арка гарманічна дапаўняе яго тэрыторыю, а выява святога вялікапакутніка Панцеляймона настройвае на малітоўны лад. Цяпер гасцям нашага горада будзе лягчэй знайсці манастыр, дапамогуць ім і спецыяльныя паказальнікі, што з’явіліся на вуліцах Браслава.

■ Жанна БЯЛЬКО. Фота аўтара