З ВЫБАРАМ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ ДАТЭРМІНОВА

Главное

%d0%b1%d0%b5%d0%b7-%d0%b8%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%b8-1-mobile

 

Датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пачалося ў краіне 6 верасня.

Ужо ў першы дзень многія браслаўчане праявілі актыўнасць і загадзя прыйшлі аддаць свой голас на карысць аднаго з кандыдатаў. Каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, на выбарчыя ўчасткі прыходзілі людзі розных узростаў — ад моладзі да пенсіянераў.

У аўторак першы раз у жыцці на выбарчы ўчастак № 53 прыйшоў галасаваць і малады браслаўчанін Алег Хандогін.

— Непасрэдна ў дзень выбараў, — кажа студэнт, — мяне не будзе ў горадзе, бо вучуся за мяжой, таму і галасую датэрмінова. Лічу ўдзел у гэтай важнай палітычнай кампаніі абавязковым для кожнага грамадзяніна.

img_8168-mobile

Між тым… Асноўны дзень галасавання — 11 верасня. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін. На некаторых з іх будзе арганізаваны выязны гандаль, падрыхтаваны канцэртныя праграмы “За Беларусь!”.

ПРЫЙДЗІЦЕ І ЗРАБІЦЕ СВОЙ ВЫБАР!