БАГАТАЯ АДДАЧА РАПСАВАГА ПОЛЯ

Экономика и финансы

img_5111-mobile

У гаспадарках раёна пачалася ўборка яравога рапсу, які займае плошчу ў 2694 гектары. Пакуль абмалочана толькі 406 га. На сушыльныя пункты паступіла 464 тоны насення. Самы важкі намалот 286 т — у СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’.

Пра падыходы да вырошчвання гэтай культуры карэспандэнт газеты Аляксандр Азевіч гутарыў з галоўным аграномам сельгаскааператыва Валянцінай Таўкінь.

ЛоготипВалянціна Віктараўна, перад вашай галіной ставіцца задача забяспечыць свінакомплекс фуражом, статак БРЖ травяністымі кармамі. Навошта вам рапс?

— Я б пытанне так не ставіла.

  • Па-першае, рапс пры граматным падыходзе прыносіць адчувальны прыбытак у касу гаспадаркі.
  • Па-другое, завод-перапрацоўшчык вяртае нам шрот, які выкарыстоўваем для прыгатавання камбікармоў.
  • Па-трэцяе, рапс — выдатны лекар глебы, а таму незаменны папярэднік для збожжавых культур.

Логотип— Але ж гэта культура рызыкоўная для вырошчвання. Да таго ж і дарагая.

— Што датычыцца рызыкоўнасці, то гэта больш адносіцца да азімага: часта вымярзае. Аднак і выжыўшыя пасевы, зразумела, калі не загінулі на ўсёй плошчы, прыносяць аддачу. Затраты таксама адносныя. Алейна-экстрактны завод выдзяляе авансам насенне, сродкі аховы. Канешне, выдзяляемага насення з разліку 6 кг на гектар не хапае. Лічу норму заніжанай. Мы высяваем па 9 кілаграмаў. Запраўка ж глебы кладзецца на плечы гаспадаркі. Вясной ці восенню па максімуму ўносім арганіку. На падкормку мінеральным сілкаваннем выкарыстоўваем сульфат амонію — гэта самае даступнае і таннае ўгнаенне. Праўда, уносіць даводзіцца па 100 кг у дзеючым рэчыве на гектар. Затое і аддача відавочная. Для барацьбы з капуснай моллю і кветкаедам таксама выкарыстоўваем самыя танныя прэпараты. Усё гэта і прыносіць добры ўраджай. Сёння малоцім поле, якое дае па 27 цэнтнераў насення з гектара (сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па раёне 21,6 ц з га). У сярэднім жа, думаю, менш як па 22 ц з га не намалоцім.

Логотип— Кажуць, пры ўборцы можна страціць да трэці ўраджаю.

— Калі не навешваць на камбайн спецыяльную прыстаўку, якой камплектуюцца ўсе агрэгаты, можна страціць і болей. Асабліва калі культура пераспявае. Таму жнём толькі з прыстаўкамі.

Логотип— Дзякуй за гутарку.

Тым часам… На харчовае збожжа сёлетняга ўраджаю рэкамендаваны закупачныя цэны: пшаніца — 273 руб. за тону, жыта — 169, ячмень — 182,7 руб. Рапс закупляюць па 720 руб. за тону.