ДОРАЦЬ ЦЯПЛО І ДАБРЫНЮ

Акции, конкурсы, выступления

img_8137-mobile

Шматгадовыя сяброўскія ўзаемаадносіны звязваюць супрацоўнікаў ЦБП № 205 філіяла № 214 ААТ “АСБ Беларусбанк” у г. Браславе і педагогаў, выхаванцаў Друйскага дзіцячага дома.

Са шчодрымі падарункамі падчас разнастайных дабрачынных акцый наведваюцца шэфы да дзяцей з сацыяльнай установы. Актыўны ўдзел прынялі браслаўскія банкіры і ў чарговай акцыі “Кніга — лепшы сябар і падарунак”, якая праходзіць па ўсёй сістэме Беларусбанка і прымеркавана да Дня ведаў.

Першага верасня дырэктар ЦБП Сяргей Давыдаў з добрымі пажаданнямі ўручыў дырэктару Друйскага дзіцячага дома Віталю Піваровічу нямала цікавых і маляўнічых дзіцячых кніг, з любоўю сабраных супрацоўнікамі банкаўскай установы. Акрамя гэтага, яны са сваімі калегамі з Наваполацка пералічылі на разліковы рахунах дзіцячага дома грашовыя сродкі на падарункі да навучальнага года для сваіх маленькіх сяброў. Так, дзякуючы неабыякавым адносінам, супрацоўнікі сістэмы Беларусбанка дораць дзецям часцінку свай-го цяпла і дабрыні.