ЯШЧЭ АДЗІН ЛІДАР

Деньги

IMG_4759!!!!222 (Mobile)

У адрозненне ад леташняй уборачнай кампаніі, калі прозвішчы пераможцаў раённага спаборніцтва за лепшыя паказчыкі на жніве, праводзімага райкамам прафсаюза работнікаў АПК, мяняліся праз 8-10 дзён, у гэтым годзе кожная намалочаная і перавезеная тона збожжа даецца намнога цяжэй. Тым не менш камбайнеры і вадзіцелі гаспадарак рук не апускаюць, а імкнуцца сабраць вырашчаны ўраджай з найменшымі стратамі.

Услед за Віктарам Ваштаевічам, які першым у раёне намалаціў 500 тон збожжа, на мінулым тыдні вызначыўся яшчэ адзін лідар жніва. Ім стаў вадзіцель ААТ «Агравідзы» Валянцін Гасянец, які першым перавёз 1000 тон зерня.

На збожжавай ніве акцыянернага таварыства пераможцу павіншавалі начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання райвыканкама Максім Чагарын і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка.

Першым чынам перадавому вадзіцелю паднеслі каравай з мукі новага ўраджаю. Уручаючы дыплом, М. Чагарын павіншаваў пераможцу спаборніцтва з першым узятым на жніве рубяжом, падкрэсліў, што хлебаробы акцыянернага таварыства ўмеюць і любяць працаваць, заўсёды знаходзяцца на першых пазіцыях у раёне, пажадаў далейшых поспехаў у нялёгкай працы.

У сваю чаргу М. Вялічка ўручыў В. Гасянцу грашовую прэмію, вымпел і майку лідара, выказаў надзею, што гэта не апошняе працоўнае дасягненне лепшага вадзіцеля раёна.