ФОТАСУШКА — 2016

В свободное время Выставки

На мінулых выхадных у Браславе ў чарговы раз адбылася акцыя па абмене 2 фотаздымкамі “Фотасушка”.

Фармат мерапрыемства быў прыдуманы і ўпершы- ню праведзены ў Санкт-Пецярбургу ў 2010 годзе. Жыхары нашага раёна з лёгкай рукі браслаўчаніна Гальляша Сялявы далучыліся да “Фотасушкі” два гады таму назад.

Вось ужо трэці год запар фатографы і аматары фотамастацтва збіраюцца ў дворыку музея традыцыйнай культуры, каб паўдзельнічаць у акцыі. З сабой яны прыносяць здымкі, якія прышчэпкамі прымацоўваць да нацягнутых вяровак. Такім чынам атрымліваецца імправізаваная выстаўка, дзе колькасць фатаграфій даходзіць да сотні. Акрамя гэтага, акцыя — добрая магчымасць сустрэцца прафесіяналам і аматарам, каб абмеркаваць свае работы і абмяняцца вопытам.

3Пейзажы, партрэты, абстракцыі, жывёлы, прадметы інтэр’ера — сёлета гледачам было на што паглядзяць. Ні адзін фотаздымак не застаўся без увагі. Паралельна адбывалася галасаванне за лепшага фатографа.

Сёлета галасы падзяліліся пароўну паміж М. Яроцкім, А. Каральковым, Г. Сялявай.

Галоўнай ж мэтай мерапрыемства быў абмен фота- здымкамі. Гэтай працэдурай яно і скончылася. Пасля спецыяльнага сігналу прысутныя разабралі здымкі.

■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.