Уборка ў лічбах

Главное Экономика и финансы

3На раніцу панядзелка ў гаспадарках раёна было абмалочана 10515 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, або 65,2 %. Гэта на ўзроўні сярэднеабласнога паказчыка. Са зжатай плошчы намалочана 23134 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 цэнтнеры з гектара. Летась на гэты дзень было абмалочана 72% ад агульнай плошчы. Валавы намалот раўняўся 38271 тоне, а кожны гектара даваў па 31,1 цэнтнера зерня.

Для патрэб дзяржавы сельгаспрадпрыемствы абавязаліся паставіць 3500 тон збожжа: 1900 пшаніцы, 1400 жыта і 200 тон ячмяню. Даведзенае заданне выканана на 62,5 %.

На Полацкі КХП пастаўлена 872 т пшаніцы і 1316 т жыта. На 100 % з планам справілася падсобная гаспадарка «Урбаны». На 6 і 2 % адпаведна перавысілі план паставак ААТ «Альшанка» і КУСП ‘‘Відзаўскі’’. Харчовы ячмень, які абавязаліся паставіць на Мёрскі камбікормавы завод ААТ ‘‘Мяжаны’’ (50 т), ‘‘Браслаўскі райаграсэрвіс’’ (100 т) і КУСП ‘‘Браслаўскі’’ (50 т), яшчэ не адгружаўся.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.

Фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.