У МАНАСТЫРЫ АДЗНАЧЫЛІ ПРАСТОЛЬНАЕ СВЯТА

Калейдоскоп Общество

4 У гісторыі чалавецтва шмат памятных дат, прысвечаных знамянальным падзеям або славутым людзям. У праваслаўным календары такіх дзён таксама нямала, толькі суадносяцца яны з біблейскімі гісторыямі ці святымі. У іх гонар называюць храмы і манастыры, а потым штогод адзначаюць там дзень памяці — прастольнае свята, якое адрозніваецца асаблівай урачыстасцю.

Вось і на мінулым тыдні, 9 жніўня, праваслаўныя вернікі сабраліся ў Свята-Панцеляймонаўскім 3жаночым манастыры, каб ушанаваць памяць святога вялікапакутніка Панцеляймона. Тут захоўваецца асаблівая святыня — ікона вялікапакутніка з часцінкай яго святых мошчаў. Лекар, які пры жыцці імем Хрыста дапамагаў нямоглым, і па сённяшні дзень застаецца нябесным заступнікам людзей, што ў цяжкіх жыццёвых абставінах, выкліканых цялеснымі і душэўнымі хваробамі, звяртаюцца да яго з малітвай.

У манастыры яшчэ напярэдадні адслужылі ўсяночнае набажэнства, раніцай жа прыхаджане і паломнікі сабраліся на вадасвятны малебен. А потым урачысты перазвон засведчыў прыезд Высокапраасвяшчэннейшага Феадосія, архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага. Уладыку сустракалі настаяцельніца манастыра ігумення Ніка, прадстаўнікі раённай улады на чале са 1старшынёй райвыканкама Уладзімірам Дранеўскім, які шчыра вітаў высокага госця на браслаўскай зямлі. Архіепіскап запрасіў усіх прысутных да агульнай малітвы і ўзначаліў Божую літургію. Яму саслужылі благачынны Браслаўскага благачыння, настаяцель Свята-Успенскага храма протаіерэй Анатоль Іваноў, свяшчэннік Свята-Панцеляймонаўскага 2манастыра іерэй Яўген Бугаёў, дыякан Уладзіслаў. Нягледзячы на будны дзень і дажджлівае надвор’е, царква манастыра была так перапоўнена, што не ўсім вернікам хапала месца: на святочны малебен прыйшлі прыхаджане, многія з дзецьмі, прыехалі паломнікі. У храме, прыгожа ўбраным кветкамі, мігцелі залацістыя агеньчыкі свечак, спевы царкоўнага хору надавалі асаблівую ўрачыстасць набажэнству, а атмасфера прастольнага свята аб’яднала ўсіх яго ўдзельнікаў.

  • Архіепіскап Феадосій узгадаў, што, звяртаючыся да святога Панцеляймона, трэба клапаціцца не толькі пра цялеснае здароўе, але і пра духоўнае. Бо ў цяперашні неспакойны час людзі на сваім жыццёвым шляху сутыкаюцца з мно- гімі смуткамі. Шматлікія катастрофы, разлад, братазабойчыя войны — гэта вынік грахоў, адыходу ад нормаў і правілаў агульнапрынятай маралі. І беларусам, якія жывуць у мірнай і спакойнай краіне, варта і надалей захоўваць свае спрадвечныя традыцыі, трымацца Божых законаў. Уладыка пажадаў, каб дапамога святога Панцеляймона спрыяла кожнаму, хто са шчырай верай і малітвай звяртаецца да яго.

Па заканчэнні Божай літургіі ўладыка Феадосій, духавенства і вернікі здзейснілі малебен з хрэсным ходам вакол манастыра, падчас якога архіепіскап акрапіў усіх святой вадой і благаславіў наш горад. Таксама ён звярнуўся з пастырскім словам да прысутных і, як заўсёды, знайшоў для іх пранікнёныя словы. Па даўнім звычаі падчас прастольных святаў прынята адорваць прыхаджан пачастункамі. Не парушылася гэтая традыцыя і цяпер: па заканчэнні ўрачыстасцей ігумення Ніка запрасіла прысутных на святочную трапезу. Сёлетні дзень памяці святога Панцеляймона прынёс вернікам шмат радасці і душэўнай цеплыні.

■ Жанна БЯЛЬКО. Фота аўтара.