Мотапілігрымка да росіцкай святыні

Новости

1На мінулым тыдні ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча з Браслава адправілася першая пілігрымка матацыклістаў.

Перадвыездам у браслаўскім касцёле арганізатар мерапрыемства ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі, сам байкер са стажам, нагадаў прысутным, што мэта пілігрымкі — у чарговы раз узгадаць подзвіг мучаніцтва росіцкіх святароў і жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама памаліцца за загінулых матацыклістаў. Пасля блаславення калона рушыла ў дарогу.

Амаль праз гадзіну пілігрымы прыбылі ў Росіцу да 2касцёла Найсвяцейшай Тройцы, дзе іх сустрэў пробашч мясцовай парафіі айцец Часлаў Курэчка. Святар акрапіў браслаўчан і іх матацыклы.

Пасля ўдзелу ў святой імшы, пілігрымы наведалі месца спалення жыхароў вёскі Росіца разам са святарамі, дзе ўсклалі вянок і ўшанавалі памяць загінулых.

■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара.