Анастасія Атрашкевіч шахматыстка з Ахрэмаўцаў

Здоровье Люди

1З цікавым і складаным светам шахмат Анастасія Атрашкевіч пазнаёмілася яшчэ ў шэсць гадоў. З тых часоў вучаніца Ахрэмаўскага ДССШ захапляецца гэтай старажытнай гульнёй і пад кіраўніцтвам Алены Арцімовіч вывучае мудрагелістыя хады шахматных фігур. Насця ўдзельнічае ва ўсіх раённых спаборніцтвах і паказвае лепшыя вынікі не толькі сярод дзяўчынак, — яна з’яўляецца сур’ёзным сапернікам і для хлопчыкаў. У 2014 годзе на абласным турніры па шахматах яна заваявала два дыпломы ІІІ ступені.

■ Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.