ВЫШЭЙ ЗА СЯРЭДНЕРЭСПУБЛІКАНСКІ ПАКАЗЧЫК

Деньги

d3d3LmZlcm1lcmJpei5ydS93cC1jb250ZW50L3VwbG9hZHMvMjAxMS8wNi8yLmpwZw==Па даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання ‘‘Сельская газета’’ пад загалоўкам ‘‘510 маякоў вядучых за сабой’’ апублікавала спіс сельгаспрадпрыемстваў з прадукцыйнасцю дойнага статка за 6 месяцаў вышэй за сярэднерэспубліканскую (2424 кг ад каровы). У яго трапіла 510 гаспадарак рознай формы ўласнасці. У гэтым пераліку ёсць і два нашых сельгаспрадпрыемствы. СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’ з надоем на карову ў 3568 кг у ганаровай табліцы займае 79 месца ў рэспубліцы і 5 у вобласці. Вышэй сярэднерэспубліканскага надою дабіліся і аператары падсобнай гаспадаркі ‘‘Урбаны’’ НП ‘‘Браслаўскія азёры’’. У іх 419 месца. Там ад кожнай каровы атрымана па 2578 кг малака.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ.