Збяром дзяцей у школу РАЗАМ!

Акции, конкурсы, выступления

schkolaЛета падыходзіць да завяршэння. Для бацькоў гэта, перш за ўсё, час падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года, бо неабходна вырашыць шэраг важных задач: набыць школьную форму, канцылярскія прылады і, вядома, не абыс- ціся без самага галоўнага атрыбута — школьнага партфеля. Але, на жаль, не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць набыць усё неабходнае для сваіх дзяцей.

У нашым раёне ёсць дзеці з малазабяспечаных і нядобранадзейных сямей, якія пакуль не зусім падрыхтаваныя да школы. Тым не менш яны таксама хочуць радасна сустрэць пачатак навучальнага года і пахваліцца абноўкамі перад аднакласнікамі. Кожнае дзіця нашага раёна павінна быць гатовым да новага навучальнага года, нягледзячы ні на якія цяжкасці. Дзецям варта думаць толькі пра сваю самую галоўную задачу — добра вучыцца. А мы, дарослыя, усе разам можам ім дапамагчы.

З 8 па 26 жніўня, як паведаміла педагог сацыяльны сацыяльна-педагагічнага цэнтра Людміла Шылін, у нашым раёне пройдзе акцыя “Дзіця ідзе ў школу” па аказанні дапамогі малазабяспечаным, шматдзетным сем’ям, дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў у падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць дапамагчы дзецям адзеннем, абуткам, канцылярскімі прыладамі і спартыўным інвентаром, запрашаем прыняць удзел у акцыі.

Рэчы можна прыносіць у сацыяльна-педагагічны цэнтр Браслаўскага раёна па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 2 (кабінет № 25), тэлефон 62-8-52 або ў школу па месцы вашага жыхарства.

■ Алена ПЯТУШКА.