Замежныя назіральнікі прымуць удзел у маніторынгу парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Главное

ВЫБОРЫБольш за 240 замежных назіральнікаў ужо акрэдытаваны для маніторынгу парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама. У прыватнасці, па апошніх даных, ад місіі СНД акрэдытацыю атрымалі 183 назіральніка (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніц СНД — 8), ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ — 51 назіральнік.

Ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) акрэдытаваны 7 назіральнікаў, ад Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) — 2.

Такім чынам, агульная колькасць замежных удзельнікаў маніторынгу, акрэдытаваных для работы на выбарах у Палату прадстаўнікоў, на цяперашні час складае 243 чалавекі. Іх колькасць будзе павялічвацца.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пройдуць 11 верасня. ■