ПЕРШ ЧЫМ ССЕКЧЫ, АТРЫМАЙ ДАЗВОЛ

Калейдоскоп Человек и закон

i (3)У жыхароў раёна рэгулярна ўзнікаюць пытанні наконт правілаў выдалення аб’ектаў расліннага свету на тэрыторыі населеных пунктаў. Гэта сфера рэгулюецца артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь ‘‘Аб раслінным свеце’’. Узгаданым дакументам вызначана, што выдаленне ці перасадка дрэў у межах населеных пунктаў дазваляецца пры вядзенні будаўніцтва; калі раслінныя аб’екты перашкаджаюць эксплуатацыі пабудоў ці выкарыстанню зямельных участкаў па іх прамым прызначэнні або знаходзяцца ў аварыйным стане.

Высечка таксама дазваляецца пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый або іх наступстваў для забеспячэння нармальнай жыц цядзейнасці грамадзян і прамысловых прадпрыемстваў.

Выдаленне ці перасадка аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах па ўзгаданых вышэй прычынах ажыццяўляецца на падставе дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Для атрымання дазволу неабходна падаць заяву ў райвыканкам (для гараджан) ці ў сельвыканкам па месцажыхарстве з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, мяркуемых падстаў на выдаленне расліннасці, іх відаў, колькасці і месца росту.

Не патрабуецца атрыманне дазволу на выдаленне ці перасадку дрэў пры будаўніцтве, калі гэта прадугледжана праектнай дакументацыяй. Самастойна вырашаецца грамадзянамі пытанне высечкі ці перасадкі аб’ектаў расліннага свету, якія растуць у межах прадстаўленых ім у карыстанне зямельных участкаў. Не патрэбны дазвол і пры ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, калі без выдалення нельга абысціся.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць па тэл. 60-5-55.

■ Віктар КУЕЛЬ, начальнік інспекцыі ПРіАНА.