Рэгіна Пучынская заўсёды з усмешкай сустракае пакупнікоў

Люди

1У магазіне ‘‘Прадукты’’ ТАА ‘‘Вакх-альянс’’, што на вул. Кастрычніка ў Браславе, Рэгіна Пучынская працуе з адкрыцця гандлёвай кропкі. Яна з першых дзён зарэкамендавала сябе як добрасумленны і граматны працаўнік. Прадавец хутка вывучыла густы браслаўчан і лёгка арыентуецца ў тонкасцях гандлю, таму ёй даверылі кіраваць працэсам гандлёвага абароту. Ужо 11 гадоў Р. Пучынская з усмешкай сустракае пакупнікоў, а тыя ў сваю чаргу з задавальненнем наведваюць магазін і адклікаюцца пра прадаўца толькі станоўча.

■ Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ