МАЯКОЎЦЫ ЗНОЎ У ПЕРАМОЖЦАХ

Главное Деньги Новости

Прэзідыум абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі штомесячнага спаборніцтва па вытворчасці малака. У лік пераможцаў трапілі IMG_7325адразу два калектывы СВК «Маяк Браслаўскі».

Сярод калектываў малочнатаварных ферм лепшых паказчыкаў у вобласці дабіліся аператары машыннага даення МТФ «Якавічы», якую ўзначальвае Валянціна Крывель. Варта адзначыць, што гэты дружны і працавіты калектыў па выніках работы за красавік заняў другое месца. Тады ў час уручэння ўзнагарод галоўны ветурач сельгаскааператыва Раман Паляк пажадаў жанчынам не спыняцца на дасягнутым, ісці да новых працоўных перамог. І пажаданні былі пачуты, а новая вышыня ўзята.

Увогуле, паказчыкі аператараў якавіцкай фермы нават на фоне астатніх з гэтай гаспадаркі ўраж- ваюць. Напрыклад, у сярэднім па кааператыве ад кожнай каровы надойваюць за суткі 21 — 22 кг малака, а ў Якавічах — амаль 28. Параўноўваць жа гэты паказчык з дасягненнямі калектываў іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна няма і сэнсу.

За 6 месяцаў бягучага года ад статка МТФ «Якавічы» надоена 514 672 кг малака, прырост да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 6 457 кілаграмаў. За паўгода лепшы аператар машыннага даення Ала Стэльмашчук надаіла ад кожнай каровы па 4 406 кг малака, а Яніна Астроўская — па 4 112.

За чэрвень, у якім жанчыны сталі лепшымі ў вобласці, у сярэднім на карову было надоена па 802 кг малака, што на 106 больш, чым летась.

IMG_7319
Загадчык МТФ ‘‘Ёдлавічы’’ Антон Станкевіч.

Літаральна наступае на пяты калегам і калектыў даільнай залы МТФ «Ёдлавічы», які ў абласным спаборніцтве заняў другое месца. Аператары Валянціна Нарэль, Святлана Бесякірская і Ірына Цыўнель за паўгода ад кожнай каровы атрымалі па 3 400 кг малака, што на 72 больш, чым у мінулым годзе. За чэрвень надой на карову склаў 569 кг і павялічыўся да леташняга на 11 кг. Пры такіх паказчыках калектыў спадзяецца ў гэтым годзе пераадолець запаветную планку па надоях у 8 тысяч кілаграмаў малака на карову.

З працоўнай перамогай якавіцкіх і ёдлавіцкіх аператараў павіншавалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Вялічка, які ўручыў пераможцам дыпломы і прэміі, а таксама галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Леанід Барткевіч.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.