ГРАШОВЫ РЭЗЕРВ ГАСПАДАРАК

Главное Деньги

IMG_1311Вясной мінулага года райвыканкамам была пастаўлена задача сфарміраваць у сельгаспрадпрыемствах групы бычкоў для далейшага іх адкормлівання. З мэтай скарачэння затрат на ўтрыманне гэтага пагалоўя рэкамендавалася ў цёплы перыяд утрымліваць яго ў летніх лагерах. У якасці эксперыментальнай гаспадаркі быў абраны райаграсэрвіс. Туды для фарміравання групы, акрамя ўласных, завозілі яшчэ і бычкоў з гаспадарак у залік даўгоў.

Мінула больш года. Наколькі прыжыўся эксперымент — гэтае пытанне разглядалася на апошняй калегіі ўпраўлення райсельгасхарча. Удзельнікі мерапрыемства наведаліся да пастаўнікоў, у якіх утрымліваецца адкормачнае пагалоўе ў ААТ «Бярозавы край», «Мяжаны», «Браслаўскі IMG_1323райаграсэрвіс», «Слабодкаагра» і «Друйскі».

У пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі падкрэсліў, што практыку, якая існавала раней у раёне, калі на неадкладныя фінансавыя патрэбы выбракоўваліся каровы ці нават прадаваліся цялушкі статка ўзнаўлення, пара заканчваць. Гэты шлях вядзе ў нікуды. Каб пазбегнуць непрадукцыйнага выбыцця малочнага пагалоўя, і патрэбна мець пад рукой адкормленых быкоў. Пры гэтым, канстатаваў далей кіраўнік раёна, нікому не будуць навязваць сваіх падыходаў да ўмоў утрымання гуртоў. Галоўнае ў тэхналагічным працэсе нагулу вагі — скарачэнне да мінімуму выдаткаў на кожны грам прываг.

IMG_1325Як змаглі пераканацца ўдзельнікі калегіі, ва ўсіх наведаных гаспадарках пагалоўе быкоў утрымліваецца прыкладна ў аднолькавых умовах. Дзесьці выгараджаны вялікі пастаўнік, дзесьці меншы, дзесьці ад непагадзі жывёла можа схавацца ў капітальным памяшканні, бо выгарадка прымыкае да фермы, дзесьці для гэтай мэты пабудаваны навесы. Па знешнім выглядзе быкі розняцца, бо не ўсюды наладжана паўнацэннае кармленне. У «Мяжанах» і «Друйскім», напрыклад, жывёла ўкормлена значна лепш. А ад цяперашняга яе стану будзе залежаць, наколькі эфектыўным стане адкорм у зімовыя месяцы. Бо як даводзіла прысутным галоўны ветурач раёна Наталля Лоўшанка, чым тлусцейшым пагалоўе пойдзе ў зімоўку, тым менш затрат на адкорм спатрэбіцца пазней. Здаровае і ўкормленае з восені, яно і ў памяшканнях будзе хутчэй набіраць вагу.

Падводзячы вынікі калегіі, начальнік упраўлення райсельгасхарча Максім Чагарын папярэдзіў IMG_1322кіраўнікоў гаспадарак пра недапушчальнасць ігнаравання даведзеных ім заданняў па пагалоўі рэзервовага статка быкоў, прывёў канкрэтныя прыклады таго, якой палачкай-выручалачкай бываюць яны пры неадкладных фінансавых патрэбах.

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.