На парадку дня — здача металалому

Главное

17551844Адным з пытанняў, разгледжаных у сераду на планавай нарадзе Уладзіміра Дранеўскага з актывам раёна, быў ход выканання прадпрыемствамі і арганізацыямі Браслаўшчыны дзяржзаказу па По словам заместителя здачы лому i адходаў чорных металаў.

Як растлумачыў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Пліско, у бягучым годзе паказчык па здачы названай катэгорыі металалому даведзены дваццаці пяці суб’ектам гаспадарання раёна. Агульны аб’ём нарыхтоўкі — 3745 тон. За шэсць месяцаў 2016 года сукупна здадзена 1187,6 тон, або 31,7%.

Паўгадавое заданне выконваюць 12 арганізацый. Прычым 5 з іх — Відзаўскі ДПТК, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Друйскі дзіцячы дом, філіял ДРБУ № 142 і нацыянальны парк ‘‘Браслаўскія азёры’’ — ужо, што называецца, закрылі гадавы план.

Многія суб’екты гаспадарання, у тым ліку большасць сельгаспрадпрыемстваў, па шэрагу прычын не дацягваюць да выканання пастаўленых на першае паўгоддзе задач у поўным аб’ёме. Тым не менш работа бачна і тут — здадзена ад 13 да 86 працэнтаў неабходнай другаснай сыравіны. Выклікае занепакоенасць пазіцыя кіраўніцтва КУСП ‘‘Браслаўскі’’ і ААТ ‘‘Альшанка’’. Гэтыя прадпрыемствы — адзіныя ў раёне, хто пакуль не прыступіў да выканання задання зусім.

Па меншай меры ў адпаведнай зводцы па стане на 1 ліпеня насупраць іх найменняў ‘‘красуюцца’’ нулі. Уладзімір Дранеўскі раскрытыкаваў такі падыход да справы і запатрабаваў ад дырэктараў дадзеных сельгаспрадпрыемстваў выправіць сітуацыю ўжо ў бліжэйшы час.

■ Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.