Уладзімір Сакалоўскі з музыкай па жыцці

В свободное время Люди

IMG_1648Жыццё Уладзіміра Сакалоўскага, педагога дадатковай адукацыі ЦДіМ, цесна звязана з музыкай. Выкладчыцкай дзейнасцю Уладзімір Аляксандравіч займаецца ўжо больш за 30 гадоў. За гэты час ён выпусціў не адно пакаленне музыкантаў, яго выхаванцы абавязкова вярталіся з конкурсаў рознага ўзроўню ў ліку пераможцаў. Напрыклад, сталі другімі ў нядаўнім абласным праекце “Прывітанне, свет!”. Не раз і сам педагог быў адзначаны рознымі ўзнагародамі, аднак самай важкай сярод іх з’яўляецца знак “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

Тэкст і фота Таццяны ПЯТУШКА.