Браслаўшчына спартыўная

Спорт и здоровье

89789ЗДАЮЦЬ НАРМАТЫВЫ

Нарматывы Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь з пачатку мая здаюць арганізацыі і прадпрыемствы Браслаўскага раёна. Як паведамілі ў РФСК “Дрывяціч”, прыём нарматываў адбываецца кожны тыдзень. Іх ужо паспяхова здалі калектывы Браслаўскага ра- ённага аб’яднання музеяў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, філіяла Глыбоцкага МКК, райветстанцыі, райпа, РАНС, УП “Браслаўскія азёры” і рэдакцыі газеты “Браслаўская звязда”. Сярод прэтэндэнтаў на “выдатнікаў” — супрацоўнікі РАНС і каля 20 школьнікаў.

“СКУРАНЫ МЯЧ” У ПАСТАВАХ

Абласныя занальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” адбыліся на гэтым тыдні ў Паставах. Удзел у іх брала браслаўская каманда юных футбалістаў, трэнерам якіх з’яўляецца інструктар-метадыст РФСК “Дрывяціч” Віталь Жук. Наша зборная абыграла сапернікаў з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Докшыц і Ушачаў, аднак не здолела выйграць у гаспадароў турніру — каманды з Пастаў. У выніку хлопцы занялі другое месца.

СЛАВЯНСКІ ЗАБЕГ

У рамках фестывалю “Славянскі базар” Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Міністэрства спорту і турызму і Віцебскі аблвыканкам правялі “Славянскі забег”. Удзел у ім узялі каля 2,5 тысячы чалавек, сярод якіх былі і спартсмены з Браслаўшчыны. Так, на забег адправіліся 15 дзяцей ад 6 да 10 гадоў і 4 дарослыя. Усе вярнуліся з памятнымі медалямі і вялікімі ўражаннямі ад удзелу ў такім маштабным спартыўным спаборніцтве.

■ Алена НАБЕЕВА.