ПРА ШТО ПІСАЛА “Браслаўская звязда” 50 ГАДОЎ ТАМУ НАЗАД (ліпень 1966-га)

Калейдоскоп

Б32УВАГА — КАЛАРАДСКІ ЖУК!!!

У калгасе імя Мічурына выяўлены ачаг каларадскага жука. Таварышы калгаснікі, рабочыя і служачыя, піянеры і школьнікі! Старанна аглядайце пасевы бульбы з мэтай выяўлення каларадскага жука. Своечасовае выяўленне шкодніка папярэджвае яго далейшае распаўсюджванне.

ЭКЗАМЕНЫ ВЫТРЫМАНЫ

У Браславе закончыліся прыёмныя экзамены ў Гарадоцкі і Лужаснянскі тэхнікумы. Жаданне паступіць на вучобу і стаць кваліфікаванымі спецыялістамі выказалі дзясяткі калгаснікаў і механізатараў, рабочых і выпускнікоў школ раёна: на стацыянарныя і завочныя аддзяленні паступілі 53 чалавекі.

ІХ СЯБАР — КНІГА

Давесці кнігу ў кожную сям’ю, да кожнага чалавека — так вырашылі работнікі Альбеноўскай прыклубнай бібліятэкі, ідучы насустрач 50-годдзю Савецкай улады. Гэтае абавязацельства выка- нана. Дарадчыкам, лепшым сябрам стала кніга для пра- цаўнікоў сяла. Ім яна дапамагае паглыбіць веды ў розных галінах гаспадаркі.

МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ

На гарадскую плошчу прыйшлі працоўныя Браслава. У іх руках — лозунгі са словамі салідарнасці з гераічным народам В’етнама супраць агрэсіі США. Прысутных аб’ядноўвае імкненне спыніць крывавую авантуру захопнікаў.

НОВАЯ ВУЛІЦА

У вёсцы Даўблі сельгасарцелі “Запаветы Ільіча” з’явілася новая вуліца. Першым на ёй справіў наваселле трактарыст Віктар Вялічка. Хутка будуць жыць на новай вуліцы і сем’і былых хутаран Вацлава Мілевіча, Вацлава Дзерука, Сцяпана Шыдлоўскага і іншыя.

ЗЯМЛЯ СТАЛА НЕ ТАЯ

У мокрыя гады на землях саўгаса “Браслаўскі” ўсё вымакала, ды і ў добрыя гады ўраджаі не перавышалі трох цэнтнераў з гектара. Цяпер меліяратары пракапалі канавы, заклалі дрэнаж. Зямля стала не тая: летась на асушаных участках атрымалі па 10 цэнтнераў збожжавых.

ПОСПЕХІ ПТУШКАВОДАЎ

З добрымі поспехамі ў працы ўступаюць у другое паўгоддзе птушкаводы сельгасарцелі “Шлях Леніна”. Яны выканалі гадавое заданне па продажы яек дзяржаве. Апрача гэтага, з птушкафермы на нарыхтоўчы пункт паступіла каля трох тон мяса.

У РЫБАКОЎ БРАСЛАЎШЧЫНЫ

Па 300 — 400 кілаграмаў рыбы вылаўлівае ў дзень рыбалавецкая брыгада калгаса імя Чарняхоўскага. Уперадзе — звяно патомнага рыбака Іосіфа Лазукі.

БУДАЎНІЦТВА НОВАГА КОРПУСА

На беразе возера Дрывяты ўзвышаецца вежавы кран. Гэта ўзводзіцца яшчэ адзін новы корпус турысцкай базы “Браслаўскія азёры” на 120 месц.

РЫХТУЕМСЯ ДА ЗАНЯТКАЎ

Падрыхтоўка да новага навучальнага года ідзе ў Барадзініцкай сярэдняй школе. Робіцца яна пераважна сіламі саміх навучэнцаў. Побач са старым будынкам ўзвышаюцца сцены новага памяшкання, у якім будзе спартыўная зала. Сёлета школу ўпершыню падключылі да электрасеткі.

■ Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.