БРАСЛАЎЧАНЕ НА ВЕЛАМАРАФОНЕ

Здоровье Новости


68798Аматарскі веламарафон “Суседзі — 2016”, які адбыўся ў наваколлі Аўгустоўскага канала, сабраў больш за 700 веласіпедыстаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і Аўстраліі. Сярод яго ўдзельнікаў былі і браслаўчане.

Мерапрыемства праводзіцца шосты год запар. Прыняць удзел у ім можа кожны жадаючы, хто з’яўляецца прыхіль- нікам веласіпеднага руху. З Браслаўскага раёна на спаборніцтвы
5763 адправіліся 9 чалавек. Яны былі заяўлены ў розных дыстанцыях і ўзроставых групах. Па водгуках браслаўскіх веласіпедыстаў, траса была цікавай, складанай, часам непрадказальнай. Так, былі спецучасткі з пяску і гразі, лясныя сцежкі, асфальт і водныя перашкоды. Тым не менш нашы землякі годна справіліся з веламаршрутам і не згубіліся сярод 700 удзельнікаў. У капілцы дасягненняў браслаўчан розныя месцы на абраных дыстанцыях. Лепшы вынік у Глеба Шакеля, які святкаваў абсалютную перамогу ў сваёй узроставай групе на дыстанцыі 39 кіламетраў.
13435Удзелам толькі ў веламарафоне “Суседзі” браслаўчане не абмежаваліся. На наступны дзень пасля велагонкі яны паспрабавалі свае сілы ў адкрытым чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па маўнцінбайку (катанне па горных схілах), дзе Юрый і Глеб Шакелі атрымалі залатыя медалі ў сваіх катэгорыях.

Браслаўскія аматары веласпорту запрашаюць далучыцца да іх кампаніі. Інфармацыю пра веласіпедны рух можна знайсці ў адпаведнай групе “Браслав Велоспорт + лыжи” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Калі ў вас ёсць веласіпед і вы хочаце стаць удзельнікам веласпаборніцтваў, то далучайцеся да аднадумцаў.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота з групы “Браслав Велоспорт + лыжи” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.